О компании
- Сферы деятельности Образование, Наука, Переводы
- Вакансий 0
- УНП 100703430
Описание организации
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ) быў створаны ў 1960 г. як Цэнтральны дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва БССР. 24.03.1976 г. ён рэарганізаваны ў Цэнтральны дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва БССР. З 21.05.1993 г. мае сучасную назву. На 01.01.2023 г. у БДАМЛМ захоўваецца 525 фондаў, асноўную частку якіх складаюць асабістыя архівы пісьменнікаў А. Адамовіча, М. Багдановіча, Я. Брыля, М. Гарэцкага, В. Быкава, К. Каганца, А. Куляшова, Янкі Купалы, Якуба Коласа, М. Лынькова, І. Мележа, Я. Пушчы, М. Танка, І. Шамякіна; кампазітараў А. Багатырова, Г. Вагнера, Я. Глебава, В. Залатарова, Ю. Семянякі, Я. Цікоцкага, М. Чуркіна; акцёраў і рэжысёраў Г. Абуховіч, А. Кістава, А. Клімавай, Г. Макаравай, П. Малчанава, Б. Платонава, К. Саннікава, С. Станюты, У. Уладамірскага, Р. Янкоўскага; спевакоў Л. Александроўскай, І. Балоціна, С. Друкер, М. Забэйды-Суміцкага, Р. Млодак; мастакоў і скульптараў І. Ахрэмчыка, В. Волкава, А. Глебава, А. Грубэ, А. Кашкурэвіча, А. Марыкса, С. Селіханава, А. Тычыны і многіх іншых.